ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“ЯСЛІ-САД № 77 Г. МІНСКА”
ГУЛЯЕМ РАЗАМ
ГАЗЕТА ДЛЯ ЎСЕЙ СЯМ’І
Народныя гульні прыйшлі да нас з глыбінь стагоддзяў. Гэтак жа, як песніiказкi, самабытныя народныя гульні перадаюцца з пакалення ўпакаленне. У ixадлюстроўваюцца лепшыя нацыянальныя традыцыі, характар народа, яны цесна звязаны з роднай прыродай, бытам i працоўнай дзейнасцю людзей.
Змест многixнародных гульняў задавальняе інтарэсы сучасных дзяцей, адпавядае ix жыццёвым запатрабаванням. Дзяцей захапляе вобразнасць народкай гульні, у якой звычайна абыгрываецца нейкая падзея: лоўля рыбы („Браднік"), размова па тэлефоне („Сапсаваны тэлефон"), куплянне фарбаў („Фарбы") i г. д. Гэта падзея iскладае змест гульні, менавіта яе перажывае дзіця, таму што вобразы i сюжэты народных гульняў блізкія дзіцячай фантазіі. Дзеянні, якія складаюць гульню, як правіла, процілеглыя адзін аднаму. Так, у гульні „Гyci-гyci" ваўку трэба злавіць гусей, а гусям - уцячы ад яго. У гульні „Каршун" каршун ловіць куранят, а квахтуха абараняе ix. Гэта ўносщь у гульню элемент спаборніцтва, а значыць, выклікае ў дзяцей розныя пачуцці: з аднаго боку, апаску, засмучанасць ад паражэння, з другога - радасць ад перамогі. Такія гульні вельмі прывабліваюць дзяцей.
Кожная гульня, калі яна па cілах дзіцяці, уплывае на выхаванне яго розуму, характару, волі, развівае яго маральныя пачуцці, умацоўвае фізічна, стварае пэўны духоўны настрой, цікавасць да народнай творчасці.
Народныя гульні маюць вялікае значэнне ў выхаванні шмат якіх станоўчых якасцей у дзяцей: знаходлівасці, дысцыплінаванасці, назіральнасці, пачуцця гумару, адзначала Н. К. Крупская. Яна рэкамендавала, захоўваючы педагагічную накіраванасць народных гульняў, змяніць ixназвы, прыдумаць для ix новыя словы, наблізіцьix змест да сучаснасці. Мы павінны, лічыла Н. К. Крупская, вывучаючы навакольнае жыццё, знайсці тыя формы, якія nepaкінулі б мост паміж гэтым жыццём i гульнёй.
Народныя гульні адрозніваюцца гранічнай завершанасцю, структура ix вельмі простая. У кожнай гульні ёсць адзіная мэта і аднапланавасць дзеяння, на якіх i засяроджваецца ўся ўвага гульцоў. Варыяцыі гульніадносяцца да яе печатку або складаюць яе канец. Песня, слова, рух арганічна звязаны ўнародных гульнях („У мядзведзя на бару", „Куточкі", „Адгадай, чый галасок" iiнш). Baўcix гульнях з pyxaмi трэба абмежаваць прастору. Яна павіннa быць невялікай, каб дзеці не стаміліся i гульня працякала жвава.
Народныя дзіцячыя гульні маюць такую асаблівасць, як гульнёвы зачын, які праводзіцца з дапамогай лічылкі. Яна ўводзіць дзяцей у гульню, дапамагае размеркаваць ролі, служыць самаарганізацыі гульцоў. Дзеці вельмі любяць жартоўныя вясёлыя лічылкі, хутка ix запамінаюць. На пачатку гульні адзін з удзелыйкаў выразна вымаўляе лічылку, пры кожным слове або складзе дакранаючьтся рукой да гульцоў (у тым ліку iда сябе), якія стаяць у коле або сядзяць на лаўцы, траве i т. п.
На каго выпала апошняе слова, той становіцца вядучым. Ён будзе лавіць
мячык, даганяць тых, хто ўцякае, выконваць ролю ката, каршуна, ваўка,
гаспадыні i г. д. Kaлі ў гульні выбіраюцца двое вядучых (гаспадыня i кот, каршун i квахтуха), то лічаць двойчы: спачатку выбіраюць аднаго, а потым другога персанажа.
Зачын у гульні звычайна кароткі, каб утрымаць увагу дзяцей. Чым менш гульцоў, тым карацей лічылка.
Вызначаць вядучага можна іншымі cпocaбaмi. Напрыклад, удзельнікігульнi па чарзе бяруцца за палку рука на руку, угору. Той, хто накрые канец палкі, - вядучы. Або дзеці становяцца ў шарэнгу каля лініі, ставяць палку на ступню ipэзкім узмахам нагі кідаюць яе як мага далей.Той, чыя палка ўпала далей або бліжэй (па папярэдняй дамоўленасці), вядучы.
Часам дзеці правяраюць адзін аднаго ў гульні ў маўчанку. Тады выкарыстоўваецца прыпеўка:
Xто эасмяецца,
Губа задзярэцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
3 гэтай пары маўчаць.
Хто даўжэй за ўcix прамаўчыць, г. зн. самы вытрыманы, цярплівы, той i вядучы.
Па правілахмногіx гульняў той, хто не выканае заданне, дапусціць памылку, плаціць фант. Фант - гэта любая рэч (насоўка, аловак, гузікiт. п.), якую дзіця аддае вядучаму. У канцы гульні фанты разыгрываюцца i„выкупляюцца". Вядучы, не паказваючы фанта, пытаецца, што павінен зрабіць яго ўладар. Дзеці прапануюць: вымавіць скорагаворку, паскакаць, як зайчык, праспяваць, як пеунік, „пераўтварыцца" у птушку, у дзядулю i т. п. Пасля гэтага вядучы паказвае фант, i яго ўладар выконвае заданне. Разыгрыванне фантаў - вясёлая гульня. Дзеці любяць iчакаюць яе.
Гуляйце з дзецьмі у беларускія народныя гульні!
У ГУСІ
Усе гyci. Выбіраюць ваўка i матку. Гyci стаяць насупраць маткі, а воўк паміж iмi. Паміж маткай i гусямі дыялог:
— Гyci, гyci!
— Га-га-га.
— Есць хаціце?
— Да-да-да.
— Ну ляціце.
— Нельга нам.
— А чаму?
— За гарою шэры воўк.
— Не пускае нас дамоў.
— Ну, ляціце, як хаціце,
— А к ваўку не падхадзіце.
Гyciбягуць да маткі. Воўк ловіць. Калі зловіць каго, той пераходзіць да ваўка i разам з iмловіць гусей пасля чарговага дыялога. Так працягваецца, пакуль не будуць злоўлены ўсе гyci.
ГРУШКА
Дзеці бяруцца за рукі, утвараючы круг, усярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта i будзе грушка. Дзеці ходзяць у карагодзе вакол грушкі, спяваюць песню, называючы імя таго, хто стаіць усярэдзіне круга:
- Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні.
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка,
Ды ў добры час.
Патанцуй, Марылька,
Паскачы для нас.
А ўжо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажмурылася.
А мы тую грушку
Усе шчыпаць будзем.
Ад нашай Марылькі
Уцякаць будзем.
Грушка ўсярэдзіне круга павінна рабіць ўсе, аб чым спяваецца ў песні, - танцаваць, кружыцца. Пры словах песні “вось такой вышыні, вось такой шырыні” дзеці паднімаюць рукі ўгору, разводзяць іх ў бакі. Калі спяваюць “а мы тую грушку шчыпаць будзем”, усе набліжаюцца да грушкі, каб ушчыпнуць, і хуценька ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь з дзяцей, ставіць яго на свае месца ўсярэдзіне круга, і гульня паўтараецца.
ВОЎК IABEЧKI
Вібіраюць пастуха i ваўка, усе астатнія ўдзельнкі — авечкі. Пастух ходзіць каля авечак i пяе:
— Пасу, пасу авечачкі
Каля быстрай рэчачкі.
Воўк за гарою,
Я за другою.
Ваўка не баюся,
Палоўнікам адбаранюся.
Прыходзіць воўк i кажа пастуху:
— Пастух, пастух, а табе бацька купіў гадзіннік залаты. Я папасу авечак,а тыпаглядзі.
Пастух ідзе. У гэты час воўк крадзе авечку. Вяртаецца пастух, бачыць, што няма адной авечкі. Ен пяе:
— А мне бацька гадзіннік не купіў,
Воўк авечачку cxaпіў.
Калі воўк пацягае ўcixавечак, пастух ідзе шукаць ix. Ен углядаецца ў зямлю i гаворыць:
— Тут воўчы след, тут авечы, тут воўчы след, тутавечы...
Прыходзіць пастух да ваўка. Авечкіў гэты час ляскаюць зубами Пастух пытаецца:
— Што у цябе такое робіцца?
— Кросны ткуцца.
— Дай мне палатна.
— Нельга.
— Ці прабягалі тут мае авечкі?
— А якія яны?
— Сівенькія.
— Пабеглі па сівенькай дарожцы.
Пастух прыходзць да ваўка ў другі раз. Авечкіў далоні плешчуць.
— Што гэта ў цябе шуміць?
— Бліны пякуцца.
— Дай мне блін.
— Гарачы.
Так паўтараецца некалькі разоў. Нарэшце пастух запрашае ваўка ў лазню. Воўк доўга адмаўляецца, бо яму, бачыце, дровы не падыходзяць. Але калі выбера ён дровы, пачынае мыла выбіраць. Потым прыходзіць воўк у лазню, а там авечкі сядзяць з пастухом. Яны накідваюцца на ваўка iтармосяць яго.
ШУЛЯК
Пасля вясёлых iпрацяглых крыкаў: «Хлопцы, грайма ў шуляка!» — дзеці супакойваюцца iвыбіраюць са свайго асяроддзя матку i шуляка — звычайна найбольш спрытных з дзяцей. Матка становіцца спераду, а за ею ў рад дзеціiмоцна трымаюцца за пояс адзін у аднаго. Такім чынам стаяць да пачатку гульні. Тады шуляк садзіцца на кукішкі перад маткаю, капае ямку iгаворыць:
— Капаю, капаю ямачку!
— Нашто табе ямачка?
— Агонь паліці.
— Нашто табе агонь?
— Мяса варыці.
— Нашто табе мяса?
— Дзяцей карміці.
— А дзе ж ты мяса возьмеш?
— У цябе.
— А я не дам!
— А я вазьму!
I зкрыкам: «Аявазьму!» — шуляккідааеццалавіцьапошнягахлопчыка.
Матка ж імкнецца не дапусціць гэтага. Прыемна глядзець, як уся гэтая чарада кідаецца з боку ў бок iяк усе дзеці з напружаннем сочаць за pyxaмi
шуляка. Нарэшце пасля некалькіх няўдалых спроб яму ўдаецца злавіць апошняга хлопчыка. Злоўлены хлопчык адыходзіць убок iўжо не ўдзельнічае да канца гульні, а шуляк такім жа чынам стараецца пералавіць ycix.
ГУСІ ЛЯЦЯЦЬ
Калі маленькія дзеці застаюцца дома з падлеткамі, ix забаўляюць такою гульнёю: усе ставяць указальныя пальцы на стол, у адно месца. Тады старэйшы кажа:
—Гyci ляцяць! — i паднімае руку ўгору, паказваючы, як гyci ляцяць.
Дзеці адказваюць: «Ляцяць!» — i таксама паднімаюць pyкi.
— Качкі ляцяць!
— Ляцяць!
— Bepaб'i ляцяць!
— Ляцяць!
— Myxi ляцяць!
— Ляцяць!
— Шчупакі ляцяць!
Захапіўшыся, дзеці часта адказваюць:
Ляцяць! — iпаднімаюць pyкi.
Старэйшы б'е ix па руках i крычыць:
—Не ляцяць, не ляцяць!
Потым iзноў з пачатку:
—Гyci ляцяць! Вароны ляцяць! Capoкi ляцяць! Каровы ляцяць!
Але навучаныя вопытам дзеціўжо не паднімаюць рук на словы «каровы ляцяць» iмаўчаць. Тады старэйшы зноў кажа:
—Гyciляцяць! Лебедзі ляцяць! Салаўі ляцяць! Дубы ляцяць! i г.д.
Гэты своеасаблівы ўрок прыродазнаўства канчаецца тады, калі ўвага дзяцей аслабляецца i яны абы-калі пачынаюць паднімаць рукі.
У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ
Аднаго з удзельнікаў гульні выбіраюць або прызначаюць мядзведзем. Мядзведзь ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду. Дзеці прыходзяць у лес па ягады, па грыбы. Яны ходзяць iразам спяаюць песню:
— У мядзведзя на бару
Грыбы, ягады бяру.
Мядзведзь рычыць,
На нас глядзіць.
Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню. Мядзведзь выбірае зручны момант, каб кінуцца на іх. Ен бяжыць за дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлены першым, той становіцца мядзведзем. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль дзецям не надакучыць бегаць.
БАБА ЕШКА
Удзельнічае ў гульні неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбіраюць бабу Ешку. У яе два сабакі — Байкал iМухтар. На зямлі абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ешка iсабакі у крузе. Усе ўдзельнікі гульні бегаюць па-за кругам i крычаць:
— Баба Ешка, касцяная ножка!
Баба пасылае сабак лавіць дзяцей. Усе ўцякаюць. Каго сабакі зловяць, той становіцца на месца бабінага сабакі.
ЛАВЩЬ КУРЫ
У гульні можа прымаць удзел вялікая колькасць дзяцей. Адзін з удзельнікаў — певень, астатнія — куры. Пеўню завязваюць вочы хустачкай. Ен расстаўляе рукіiгоніць курэй пад печ:
— Кыш пад печ, кыш пад печ...
Потым певень пытае:
— А колькі вас ёсць?
— Колькіў лесе дроў!
Кожную курыцу мусіць злавіць тры разы. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
— На чым сядзіш?
— На ганачку.
— За што трымаешся?
— За клямачку.
— А што гэта збоку?
— Бочка.
— А што у бочцы?
— Мёд.
— А каму есці?
— Пану iмне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае iхаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Пеўнік, певунок, для цябе мядок»,— певень яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
ГРАХІ
Для гэтай гульні выбіраюць роўнае месца iробяць у зямлі столькі ямак, колькі дзяцей гуляе. Ямкі капаюць у рад: кожны выбірае сабе ямку i становіцца каля яе. 3 канцоў рада становяцца дзве маткі, якія качаюць кулю (мяч), мяркуючы так, каб куля трапіла ў чыю-небудзь ямку. Калі яна трапіць у ямку, то пакуль той, чыя ямка, нагнецца падняць кулю, усе хутка разбягаюцца, бо, як ён падніме кулю, усе павінны спыніцца на месцы. Той, хто трымае кулю, кідае яе у бліжэйшага, а калі не пападзе, то кладзе ў сваю ямку грэх — маленькі каменьчык, а каліўдасца папасці куляй, то грэх кладзе той, у каго папала куля. Каліў аднаго з удзельнікаў гульні набярэцца тры rpaxi, яго прыгаворваюць да расстрэлу iставяць да сцяны. Кожны з irpaкoўможа ўдарыць яго куляю тры разы, каліўixямцы няма ніводнага граху. Тыя ж, у чыёй ямцы ёсць гpaxi, б'юць прайграўшага столькі разоў, колькіўixне хапае грахоў да трох. Прайграўшы не можа сыходзіць са свайго месца, а можа толькі адхінацца ўбок. Пасля гульню пачынаюць iзнoў, як iраней.
У КАЗЛА
ХлопчыкІ становяцца ў круг i гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвае рабіць тыя pyxi, якія пачаў, i так да таго часу, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запісваюць літару «к». Так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнікаў не атрымае ўсе літары слова «казёл» i кропку. Тады «казёл» становщца нагнуўшыся сярод поля, а праз яго ўсе скачуць.
У ПЯЦЬ ДЗЕВАК
У гулыні могуць прымаць удзел усе, хто пажадае. Адзін з удзельнікаў бярэ мяч iгаворыць: — Я знаю пяць дзевак:
Маня — раз,
Таня — два,
Люда — тры,
Света — чатыры,
Тома — пяць.
Я знаю пяць хлопцаў (называеімёны).
Я знаю пяць гарадоў (назваць).
Я знаю пяць рэк (назваць).
Я знаю пяць красак (назваць).
Потым па чатыры, па тры, па два, па адным. Калі мяч упадзе, гульню пачынае другіўдзельнік. Пераможатой, хто давядзе гульню да канца.
У ЛЫКІ
Два хлопчыкі садзяцца на зямлю iўпіраюцца ступнямі адзін у аднаго. Астатнія хлопчыкі павінны пераступаць праз ixногі. Усіх пытаюць:
— Куды ідзеш?
— У лыкі!
— Ну, ідзі!
Каліўсепяройдуцьулыкі, тадыпачынаюцьпераскоквацьпразнoгi назад, ідучы «злык». Хлопчыкі,штосядзяцьнемяняючыпозы, павінны ix лавіць. Чымвышэй i спрытнейхлопчыкскокне, тымцяжэйягозлавщь. Злоўленысадзіццанамесцатаго, хтозлавіўi сампачынаелавіцьіншых.
У КАЗУ
У казу гуляюць галоўным чынам у полі, у час пасьбы коней — «каля коней». Перш за усё выбіраюць пастуха. Робіцца гэта так: дзеці шырока расстаўляюць нoгii, схіліўшыся, кідаюць шапкі. назад. Чыя шапка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць коз. Тады ўбіваецца ў зямлю слупок, прывязваецца да яго аброць з повадам i даецца пастуху канец повада ў pyкi. На такой адлегласці павінен пастух знаходзіцца ад слупка. Удзельнікі складваюць ля слупка свае шапкі, якія называюцца козами.
Пастух бярэ у pyкi дубец або пугу i пасе коз, гэта значыць стараецца не дапусцщь, каб нехта падбег да слупка iyxaпіў сваю шапку. Калі ж удасца ухапіць тры казы (шапкі), пастуха гоняць скрозь строй. Усе ўдзельнікізноў шырока расстаўляюць ногі, а пастух павінен на кукішках бегчы паміж iмi. Пры гэтым яго б'юць шапкамі.
У КАМЕНЬЧЫК!
У каменьчыкі гуляюць пераважна дзяўчынкі, удзвюх, утрох. Бяруць пяць каменьчыкаў, iкожная з удзельніц робіць з iмi 5—6 фігур. Калі яна памыліцца дзе-небудзь, пачынае наступная. Гульня гэта запазычана ад яўрэйскіх дзяўчынак, якія замест каменьчыкаў ужываюць авечыя або казіныя каленныя костачкіiгуляюць з азартам, большай часткай на валошскія арэхі.
Фігуры гульні наступныя:
- Адзінкі. Адзін каменьчык бяруць у pyкi, астатнія чатыры раскладваюць па адным на зямліў выглядзе квадрата. Каменьчык, што ў руцэ, падкідваецца ўверх, а дзяўчынка павінна падабраць з зямлі адзін каменьчык iпадхапіць той, што падкідвала. Так падбраюцца ўсе чатыры каменьчыкі.
- Двонкі. Чатырыкаменьчыкакладуццаназямліпараміi паpaмi жпотымпадбіраюцца.
- Тронкі. Каменьчыкікладуццаўдзвекучкі: трыўадну i адзінудругую, i ўтойжаколькасціпадбіраюццапрыпадкідванніпятага.
- Ступа. Усе чатыры каменьчыкі кладуцца разам iадразу падбіраюцца.
- Калі пасля гэтага ў руцэ будзе пяць каменьчыкаў, ixпадкідваюць уверх i ловяць адваротным бокам pyкi, злёгку расставіўшы пальцы.
- Затым зноў падкідваюць усе каменьчыкіўверх i ловяць ixдалонню. Апошнія дзве фігуры называюцца конами.
АДГАДАЙ ХТО?
Аднаму ўдзельтку гульні завязваюць хустачкай вочы, хуценька кружаць яго, потым нехта легенька б'е яго па плячах. Жмурка павінен адгадаць, хто яго выцяў. Калі адгадае, яны мяняюцца ролямі.
У ПАЛАЧКУ-БУЛАВАЧКУ
Збіраюцца некалькі хлопчыкаў iмераюцца на палцы: адзін абхватвае рукою ніжні канец палкі, наступны шчыльна над iм iг.д. Калі ўсе возьмуцца за палку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, тады першы хлопчык прымае руку знізу i абхватвае палку вышэй. Toeж робяць iіншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «ісціў поле». Гэта значыць яму кідаюць далека па вуліцы палку, iён павінен бегчы за ею iпрынесці «да агню» — звычайна да таго месца, адкуль палку кідалі. Пакуль палявы бегае за палкай, астатнія ўдзельнікі гульні павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палку да варот, «адстукваецца» iгаворыць:
— Палачка-булавачка дамоў прыйшла,
Дома нікога не знайшла.
Каго першага знойдзе,
Той за палачкай пойдзе.
Палявы падкідвае палку iідзе шукаць таварышаў, якяя схаваліся, а тыя стараюцца скарыстаць момант, схапщь палку i «адстукацца». Калі iм гэта ўдаецца, палявому зноу даводзіцца «ісці ў поле», а астатнія зноў хаваюцца. Калі ж палявы заўважыць каго-небудзь раней i сам адстукаецца, тады «у поле» ідзе знойдзены iм хлопчык.
Умовы гульні ўскладняюцца тым, што палявога прымушаюць знайсці або застукаць ycixудзельнікаў. А гэта даволі цяжка, калі ўдзельнікі хаваюцца далека ад палкі. Калі мераюцца на палцы, можа застацца свабодным маленькі кончык палкі, які нельга абхапіць усёй далонню, а толькі адным-двума пальцамі. Тады апошні хлопчык, чый палец наверсе, пратэстуе, i адбываецца «суд». На «суд» ідууць хлопчык, чый палец зверху, i яго сусед. Aпошнібярэ ў руку палку за гэты маленькі кончык, а той, хто скардзіцца, павінен выбіць у яго з pyкi палку сваей шапкай або паскам. Калі гэта яму ўдаецца, «у поле» ідзе яго сусед, калі не — у поле ідзе хлопчык, што скардзіўся «у суд».
БАРАДА
Гуляюць звычайна дзеці на двары. Чым болей дзяцей прымае ўдзел у гульні, тым весялей яна праходзіць. 3 ліку ўдзельнікаў выбіраюць бараду. Гэты iгрок павінен лавщь ycix. Прызначаюць пэўнае месца, дзе барада не ловіць. Гэта дом. Дзеці з крыкам разбягаюцца, а барада ловіць. Каго зловіць, той памагае барадзе лавіць нязлоўленых.
Калі ж гуляць даводзіцца ў хаце, дзе мала месца, тады барадзе завязваюць хусткай рукі назад. Барада стараецца схапіць каго-небудзь завязанымі рукамі.
У час гульнііншы раз барадой становіцца той, каго ранейшы барада першым ударыць.
У гэтай гульні дзецям трэба ўвесь час звяртаць увагу, хто ў кожны момант барада, бо ролі мяняюцца хутка. Гэта робіць гульню цікавейшай. Дзеці бегаюць бесперастанку.
СКУКУЙДА
Удзельнікі гульні выбіраюць двух бацек; адзін з ix адыходзщь убок, а другі садзець iгpaкoў у рад, бярэ трэсачку або вугаль, ходзіць уздоўж рада i працягвае кожнаму iгракy руку з трэсачкай. Так абыходзіць ён некалькі разоў i пры гэтым нябачна дае трэсачку аднаму з удзельнікаў. Потым гэты бацька становіцца збоку, а падыходзіць другі i пачынае ўгадваць, у каго схавана трэсачка. Хлопчыкі ж, што сядзяць, стараюцца шчыльней сціснуць кулакі, каб падмануць чужога бацьку. Калі бацька пройдзе некальки разощ уздоуж рада, ён адкрывае ў аднаго з хлопчыкаў руку, спадзеючыся знайсці ў iм трэсачку. Калі знойдзе, то бярэ сабе палавіну дзяцей, i гульня працягваецца з астатнімi, калі ж не знойдзе, то першы бацька зноў хавае трэсачку. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль трэсачка будзе знойдзена ў кожнага з удзельнікаў. Тады дзеці становяцца у рад за сваім бацькам i моцна трымаюцца адзін за аднаго. Чужы бацька пачынае ix лавіць, стараецца адарваць апошняга хлопчыка. Родны бацька пытаецца у чужога:
— За што ты ix ловіш?
— Яны у мяне масла пакралі!
— А чаму ты яго не накрыў?
— Я накрываў жалезнай ступай, а яны ступу адвярнуліi масла пакралі.
— А чаму ты не зрабгу агароджы?
Чужы бацька падкідаеўверх палачку i гаворыць:
— Я зрабіў агароджу во якую, ды яны пералезлі i масла пакралі.
І пасля гэтага кідаецца на дзяцей і урычыць:
— Грук, грук, есці хачу!
Дзеці хаваюцца за свайго бацьку, моцна трымаюцца адзін за аднаго i крычаць у адказ:
— З'еш жабу ў балоце!
Гульня заканчваецца тады, калі ўсе дзеці будуць адарваны ад свайго бацькі
У ЗАЙЦА
Дзеці збіраюцца ў цесны кружок. Адзін з хлопчыкаў, больш шустры, становіцца пасярэдзіне i, паказваючы на кожнага iгракa, чытае па слову:
— Мурашка, букашка,
— Сонца, месяц...
— Дзе ты быу?
— У балоце.
— Што paбiў?
— Траву жаў.
— Дзе падзеў?
— Пад калодай.
— Хто ўкраў?
— Заяц.
— Хто злавіў?
— Хорт.
Пры апошнім слове ўсе зайцы разбягаюцца. Зайцам вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача харта — злавіць ycixзайцоў, якія ўцякаюць ад харта ва ўмоуленае месца. Хорт не павінен лавіць зайцоў на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца, зайцы таксама не павінны бегаць паблізу ад яго, каб хутчэй схавацца там. Каліўмовы гульні парушаюцца хартом ці зайцам, вінаватага караюць «пыткаю» (скручаная хустка). Хорт павінен пералавщь большую частку зайцоў, у адваротным выпадку ён можа быць выведзены з гульні: яго на час прывязваюць у тым месцы, куды збягаюцца ўдзельнікі гульні. Акрамя таго, за нязлоўленых зайцоў хорт атрымлівае ўдары «пыткаю», колькасць якіх назначае кожны заяц-уцякач.
Часам выбар харта праводзіцца не лічэннем, а іншым спосабам. Адзін з хлопчыкаў бярэ ў руку некалькі тонкх трэсачак рознай даужыні. Каму пападзецца даўжэйшая трэсачка, той хорт.
МОСТ
Збіраюцца дзеці, становяцца парай за парай i спяваюць якую-небудзь песню. Той, каму не хапіла пары, ідзе пад мост, гэта значыць пад выцягнутыя pyкi дзяцей, i разбівае якую-небудзь пару, ідззе праз увесь мост i становіцца ззаду. А той, хто застаўся без пары, у сваю чаргу,ідзе праз мост i вядзе за сабой каго-небудзь.
У ПІКЕРА
Пікер — гэта кій, убіты ў зямлю, пры якім стаіць адзін з удзельнікаў гульні са сваім кіем. Усе дзеці таксама з кіямі стаяць воддаль. Па камандзе вартаўніка пікера яны кідаюць свае палкі ў пікер, каб збіць яго. Той, хто стаіць пры пікеры, павінен падняць яго iзноў убіць у зямлю, а сваім кіем даткнуцца да аднаго з атакуючых. Калі гэта яму ўдаецца, той яго замяняе. Пікершчык імкнецца паставіць пікер, усе ўдзельнікі атакуюць яго iстараюцца зноў паваліць пікер. Пікерчык абараняе пікер, датыкаючыся сваім кіем да дзяцей. Але важна, каб ён даткнуўся у час, калі пікер убіты ў зямлю.
У ГАРАДКІ
Двое хлопчыкаў бяруць раней прыгатаваныя роўна адпілаваныя 24 калодачкі даўжынёю каля 3 вяршкоў кожная i 4 палкі, даўжынёю каля 3/4 аршына кожная. Калодачкі i палкі дзеляць паміж сабою, потым выбраюць роўнае месца, становяцца адзн ад аднаго на адлегласці 20 крокаў i чэрцяць палкамі на зямлі два квадраты, якія называюцца гарадкамі. На тым баку квадрата, які бліжэй да праціўніка, яны расстаўляюць 12 калодачак на роўнай адлегласці адна ад адной, пасля кожны з ix становіцца за cваім гарадком i адзін з ix кідае спачатку адну, а потым i другую палку ў калодачкі гарадка прауіўніка. Калі яму ўдаецца выбіць з гарадка або перакуліць некалькі калодачак, то ён атрымлівае права выбіваць калодачкі да канца гульні з сярэдзіны адлегласці паміж гарадкамі. Тыя калодачкі, якія нейкім чынам не выкаціліся з гарадка, а засталіся пасярэдзіне яго або на лініі квадрата, лічацца не выбітымі. Ставіць ix нельга, акрамя тых, што на мяжы гарадка, i трэба шмат спрыту, каб выбіць ix з гарадка. Галоўная мэта кожнага хлопчыка заключаецца ў тым, каб выбіць усе калодачкі з гарадка праціўніка. Калі хтонебудзь з хлопчыкаў раней выб'е калодачкі з гарадка праціўніка, то той гарадок лічыцца заваяваным, i былы гаспадар яго павінен пакорлва iсціў гарадок пераможцы, браць праціўніка на плечы i несціў свой гарадок, дзе ён становіцца гаспадаром. Яму ўжо там прыгатаваны i пастаўлены калодачкі. Сам жа прайграўшы ідзе ў гарадок праціўніка. Права біць першым мае пераможца.
У КЕГЛІ
Чэрцяць на зямлі два квадраты, кроках у дваццаці адзін ад аднаго; на процілеглых баках абодвух квадратаў ставяць па сем цыліндрычных драўляных абрубачкаў, кожны вышынёю ў чатыры або пяць вяршкоў, а таўшчынёю ў вяршок або два. Дзеці дзеляцца на дзвероўныя групы, i кожная група выбірае сабе галаву, або матку. Апошняя па свайму жаданню выбрае ў сваей групе старэйшага, сярэдняга i малодшага сыноў. Абедзве групы дзяцей, узброеныя палкамі становяцца ўдзесяці кроках ад свайго квадрата. Матка пачынае гульню: кідае палку ў цыліндрычныя абрубачкі, стараецца выбіць ix з квадрата; за маткай працягваюць гульню яе сыны ў строгім парадку, у залежнасці ад правіл, якія ўстанаулівае матка. Тая група, якая першая закончыць гульню, лічыцца пераможцай. Пераможаную групу караюць так: пераможцы залазяць на плечы праціўніку i прымушаюць насіць на сабе вакол квадратаўi прыгаворваюць:
— Твой дзед на маім ездзіў.
У гэту гульню ў святочныя дні часта гуляюць i дарослыя.
У ЦУРКІ
Гуляюць двое. Яны бяруць па палцы i цурку, г. зн. кароткую, у 4—6 вяршкоў даужыні палачку, iперабіваюцца: хто болей падіне сваей палкай цурку, не дапусціць, каб яна ўпала на зямлю, той застаецца ў горадзе, а другі ідзе ў поле.
Хто застаецца ў горадзе, абводзіць палкай вакол сябе круг, становщца ў цэнтр яго i б'е палкай у цурку так, каб яна заляцела як мага далей. Той, што ў полі, паднімае цурку i, зрабіўшы на тры крокі «прыступ» да горада, кідае туды цурку, каб яна аказалася ў крузе. Калі гэта яму ўдаецца, ён уваходзщь у горад, а гаpaдскі ідзе ў поле; калі не, абодва застаюцца на месцах i цурку зноў б'юць у поле. Калі кінутая з поля цурка ляжа на рысу акружнасці, тады гарадскі б'е яе палкай па адным канцы, каб яна падкінулася ўверх. Як толькі цурка апынецца ўнутры круга, у горад уступае палявы. У другім выпадку ён зноўідзе ў поле.
У ЧЫЖЫКА
Гуляюць двое, абодва з палкамі, якія называюцца лаптою. Акрамя таго, робяць яшчэ кароценькую палачку, у чвэрць аршына, i завастраюць яе канцы. Гэта палачка завецца чыжыкам. Затым на зямл чэрцяць круг або квадрат i адзен з iгpaкоў, каму прыйдзецца верх на палцы, становіцца з чыжыкам у круг, а другі ідзе ў поле. У крузе чыжык кладзецца на зямлю; iгрок б'е лаптой па востраму канцу яго, i чыжык падскоквае ўверх. У тэты час iгpoкпавінен ударыць яго так, каб ён паляцеў далека ў поле. Каліiгpoкпрымусіць чыжык падскочыць тры разы iне здолее загнаць яго ў поле, ён прайграўiсам ідзе з круга ў поле, а на яго месца становщца палявы. Калі ж ён выганіць чыжыка ў поле, палявы павінен пераняць яго на ляту сваей лаптой. Тады ён ідзе ў круг. Калі гэта яму не ўдасца iчыжык упадзе на зямлю, ён падымае яго з зямліiкідае ў круг. Калі пападзе, сам ідзе ў круг iвыбівае чыжыка ў поле.
Дагаворваюцца звычайна на 50 удараў. Хто першы зробіць столькі ўдараў, мае права прымусіць прайграўшага праскакаць на адной назе адлегласць ад поля да мяжы столькі разоў, колькі не зроблена iм удараў.
У КАТА
Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць i крычаць:
— Тра-та-та, тра-та-та, Не баімся мы ката!
Кот робіць выгляд, што не звяртае на ixувагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца або засмяецца, пераходзіць да ката.
У ЛАПТУ
Усе ігpaкi чэрцяць кpyгii бяруць лапаткі (ракеткі.). Адзін без круга. Ен кідае мяч, а другія адбіваюць лапатачкамі. Яны стараюцца пры гэтым не выйсці з свайго круга, бо iгpoкбез круга імкнецца заняць пусты круг. Хто застаўся без круга, кідае мяч, iгульня працягваецца.
Падрыхтавала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Красуцкая Л.У.
Літаратура
1. Беларускі фальклор. - Мн., 1977;
2. Беларускія гульні ў дзяцячым садзе / Склад. 3. І Ермакова, В. М. Шабека. - Мн., 1987
3. Biлькін Я. Г. Беларускія народныя гульні. - Мн., 1969;
4. Дзіцячы фальклор. - Мн., 1972;
5. Каліноўская, М.А. Гульня - гэта творчасць / М.А. Каліноўская // Пачатковая школа, 2001. - №11. - С. 7.
6. Сцяжынка / Л.С. Марціновіч, Т.У. Юрэвіч, Л.У. Іўліева. - Мн.: Нар. асвета, 1994. - 319 с.
7. Шылько, Т.М. Скажы па-беларуску / Т.М. Шылько. - Мінск : Народная асвета, 2000.- 55 с.
раскрыть » / « свернуть